Чарнякевіч Ціхан

Ціхан Чарнякевіч нарадзіўся ў 1986 годзе ў Пінску. З 2003 года вучыўся на беларускага філолага і журналіста ў БДПУ, там жа, пры кафедры беларускай літаратуры, скончыў магістратуру і аспірантуру. Крытык, гісторык літаратуры. У 2008-2011 працаваў спецкарэспандэнтам, рэдактарам аддзела прозы і паэзіі, рэдактарам аддзела крытыкі штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва", у 2011-2015 гг. загадваў аддзелам крытыкі ў часопісе "Маладосць". З 2015 г. працуе ў прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса "Вандроўнік: кніга пра Уладзіміра Някляева" (Мінск: Лімарыус, 2016). Укладальнік і каментатар зборніка архіўных і літаратуразнаўчых матэрыялаў "Максім Багдановіч: вядомы і невядомы" (Мінск: РВУ "Літаратура і мастацтва", 2011), рэдактар (разам з Н. Гардзіенкай) і каментатар кнігі Юркі Віцьбіча "Лшоно Габоо Бійрушалайм" (Мінск: Кнігазбор, 2011), укладальнік (з Лявонам Юрэвічам) і каментатар кнігі Лявона Савёнка „Творы“ (Мінск: Лімарыус, 2012), каментатар (разам з А. і Н. Гардзіенкамі, Л. Юрэвічам) успамінаў Яўхіма Кіпеля "Эпізоды" (Мінск: Лімарыус, 2013).

Супрацоўнічае з "Радыё Свабода", часопісам "Дзеяслоў", штомесячнікам "Літаратурная Беларусь", кампаніяй "Будзьма беларусамі!" і інш. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Чарнякевіч Ціхан :: Выданьні

Чарнякевіч Ціхан, Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе “Крыніца” (1988-2003)

Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе “Кры...

Бібліяграфічны даведнік

Чарнякевіч Ціхан

Бібліяграфічны даведнік пакліканы адлюстраваць усе перакладзеныя на беларускую мову замежныя творы мастацкіх і публіцыстычных жанраў, надрукаваныя ў часопісе “Крыніца” з дня заснавання (1988) да спынення яго выхаду (2003). Паводле характару формазмястоўнага “аблічча” выдання, у часе функцыянавання літаратурна-мастацкага часопіса “Крыніца” можна вылучыць тры выразныя перыяды: Болей »


Фядута Аляксандр - уклад., Асоба і час, 5

Асоба і час

беларускі біяграфічны альманах

Фядута Аляксандр - уклад.

У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу Сыльвестру Бабіновічу. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі Анатоль Сідарэвіч, Лявон Юрэвіч, Натальля Гардзіенк... Болей »


ARCHE, 10 (85) 2009

ARCHE

10 (85) 2009

Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны ў нумары тэкст майго аўтарства «Супэр-Марыё зь Вялікага Княства Літоўскага». Болей »


ARCHE, 06(81)2009

ARCHE

06(81)2009

Гэты нумар цалкам прысьвечаны сучаснай чэскай літаратуры і гуманістыцы . У выпуску: коміксы, апавяданьні, вершы, паліталягічныя і сацыялягічныя трактаты, мэдыйная апалітыка і нарысы пра архітэктуру. Сярод аўтараў нумара – Яраслаў Рудзіш, Пэтра Гулава, Уласьціміл Станек, Бара Грэгарава, Марыя Шцястна, Радэк Малы, Паўла Шуранска, Ян Пэлц, Макс Шчур і інш. Болей »


Дзеяслоў, 79

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

79

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 78

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

78

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 68

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

68

“Дзеяслоў” не абмяжоўваецца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


Дзеяслоў, 64

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

64

“Дзеяслоў”не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


Дзеяслоў, 56

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

56

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Прыцемкі над гарой Тайшань. Сучасная кітайская паэзія Адамовіч Славамір, Кнут Гамсун – паэт і гаспадар. Пяць лістоў да Марыі Барадулін Рыгор, Карані цішыні... Вершы Барадулін Рыгор, Хай сумленне будзе чыстае і душа ясная. Нарада маладых пісьменнікаў у запісах студэнта II курса БДУ Рыгора Барадуліна Безмацерных Кацярына, «Простая і ня простая радасц ь быц ь актуа льны... Болей »


Дзеяслоў, 50

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

50

Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя