- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ціхан Чарнякевіч нарадзіўся ў 1986 годзе ў Пінску. З 2003 года вучыўся на беларускага філолага і журналіста ў БДПУ, там жа, пры кафедры беларускай літаратуры, скончыў магістратуру і аспірантуру. Крытык, гісторык літаратуры. У 2008-2011 працаваў спецкарэспандэнтам, рэдактарам аддзела прозы і паэзіі, рэдактарам аддзела крытыкі штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва", у 2011-2015 гг. загадваў аддзелам крытыкі ў часопісе "Маладосць". З 2015 г. працуе ў прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса "Вандроўнік: кніга пра Уладзіміра Някляева" (Мінск: Лімарыус, 2016). Укладальнік і каментатар зборніка архіўных і літаратуразнаўчых матэрыялаў "Максім Багдановіч: вядомы і невядомы" (Мінск: РВУ "Літаратура і мастацтва", 2011), рэдактар (разам з Н. Гардзіенкай) і каментатар кнігі Юркі Віцьбіча "Лшоно Габоо Бійрушалайм" (Мінск: Кнігазбор, 2011), укладальнік (з Лявонам Юрэвічам) і каментатар кнігі Лявона Савёнка „Творы“ (Мінск: Лімарыус, 2012), каментатар (разам з А. і Н. Гардзіенкамі, Л. Юрэвічам) успамінаў Яўхіма Кіпеля "Эпізоды" (Мінск: Лімарыус, 2013).
Супрацоўнічае з "Радыё Свабода", часопісам "Дзеяслоў", штомесячнікам "Літаратурная Беларусь", кампаніяй "Будзьма беларусамі!" і інш. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Паважаны Сцяпан Сцяпанавіч, у Вас за плячыма вялікая навуковая творчасць і грамадзянскае жыццё. Пасля БДУ Вы былі настаўнікам на Палессі. Потым сталі аспірантам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сакратаром партыйнага камітэта КПБ гэтай установы (на правах райкама). Цяпер Вы аўтарытэтны вучоны, член-карэспандэнт... Болей »
Можна, канечне, называць яго «адным з найстарэйшых літаратараў Беларусі», лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, шматгадовым рэдактарам «ЛіМа», экс-дэпутатам беларускага парламента, але пры ўсім тым наўсуцэль забыцца напісаць, што Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада споўнілася 85 гадоў, вельмі... Болей »
У той час, як Раману Жыгараву з Akute адмовілі ў наданні статусу творчага работніка без усялякага Кодэкса проста таму, што не ведае нотаў. Дый пункт 1.15 падпісанага Кодэкса сведчыць, што «творчы работнік — грамадзянін, які займаецца творчай дзейнасцю, незалежна ад таго, з’яўляецца ён чальцом творчага... Болей »
Здаецца, Янка Маўр быў першым, хто яшчэ ў 1945-м годзе звязаў супольную польска-літоўска-рускую перамогу над тэўтонцамі пад Грунвальдам з вайной з гітлераўцамі. Пра ідэйны патэнцыял Грунвальда можна прачытаць у цудоўнай кнізе Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага... Болей »
…Не трэба быць празорцам, каб ужо і сёння ўгадаць, як адбудзецца святкаванне юбілею беларускай кніжнасці ў 2017 годзе: пройдзе некалькі канферэнцый ва ўніверсітэтах і акадэмічных інстытуцыях, дзе абавязкова і ў чарговы раз задумаюцца, Францішкам ці Георгіем быў Скарына, на старабеларускай ці на царкоўнаславянскай... Болей »
Паэт, празаік, выкладчык, перакладчык, філолаг, этнограф, палітык, грамадскі дзеяч — Ніл Сымонавіч Гілевіч, як і ўласціва чалавеку-эпосе, нацыянальнаму прароку, быў рознабакова адораным творцам. Пісьменнік прысвяціў, без перабольшання, усё сваё жыццё развіццю беларускай мовы, літаратуры, навукі, і... Болей »
Беласточчына да канца 1980-х знаходзілася за культурнай заслонай, вывешанай савецкай уладай. І хоць не была тая заслона ў поўнай ступені жалезнай, творы Надзеі Артымовіч напоўніцу адкрыліся беларускай грамадскасці толькі з пачаткам перабудовы. Вершы яе прыйшліся якраз дарэчы ў часы паўставання новай... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
70 гадоў таму ў Швецыі нарадзілася самая дужая і — без перабольшання — адна з самых знакамітых дзяўчынак свету: Піпі Доўгаяпанчоха. Яе літаратурная маці, Астрыд Ліндгрэн, была тады яшчэ не сусветна вядомай пісьменніцай, а сціплай хатняй гаспадыняй. У яе захварэла дачушка, Карын, і штовечар патрабаваліся... Болей »
У эпілогу да сваёй знакамітай паэмы «Пан Тадэвуш» вялікі ўраджэнец беларускай Наваградскай зямлі Адам Міцкевіч, знаходзячыся ў эміграцыі ў няблізкім Парыжы, пісаў: О, дачакацца мне б такой уцехі, Каб кнігі гэтыя прыйшлі пад стрэхі І каб, кудзелю прадучы, сялянкі, Калі закончаць любыя спяванкі Пра дзеўчыну... Болей »