![]() |
![]() |
Сяргей Харэўскі (нарадзіўся 5 кастрычніка 1967, Менск) — беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца.
Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам №26, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава (1982—1987); у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988—1992), асьпірантуры Беларускай Акадэміі Мастацтваў (1994—1997), у 1996 у летняй школе Варшаўскага Ўнівэрсытэту.
У 1986-1991 працаваў у Інстытуце "Белспэцпраектрэстаўрацыя", ў 1993 -- 2000 выкладаў у Віленскім пэдагагічным унівэрсітэце.
Як мастак аздобіў пару тузінаў кнігаў: "Стары гарадзенскі замак", "Песьня пра зубра", "Пан Блішчынскі", "Китайская каллигафия", уласную "Зьвяры-суайчыньнікі". Ілюстрваў творы Фрыдыбэрта Тугласа, Паўла Гюле, Лесьмяна, Стаффа, Дудзіцкага, Гілевіча, Разавана, Аксак, Арлова (3 кнігі).
Ад 1991 году -- мастацкі рэдактар газэты "Наша Ніва". У 1992-1994 -- мастацкі рэдактар часопіса "Бярозка", дзе багата друкавалася ягоная графіка... Малюнкі й ілюстрацыі друкаваліся ў "Крыніцы", "Свабодзе", "Нашай Ніве", у розных выданьнях выдавецтва "Беларускай Энцыкляпэдыі. Для сэрыі "Нашыя славутыя землякі" зрабіў партрэты Канстанціна Астроскага, Казімера Семяновіча ды інш. Сотні палітычных карыкатураў і гумарыстычных малюнкаў у газэтах "Свабода", "Пагоня", "Наша Ніва", у тым ліку клясычныя "Ніякай падтрымкі хуньце!" (жнівень 1991), "Ня зломіш!" (травень 1995).
Суаўтар праектаў "Беларускі калегіюм", "Беларуская Атлянтыда", "Наша страва" ды інш. Уваходзіць у рэдакцыйную Раду праекта "пARTызан". Тэксты С. Харэўскага перакладаліся на венгерскую, польскую, літоўскую, нямецкую, расейскую, украінскую, чэшскую ды інш. мовы.
Цяпер выкладае ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня).
Крыніца: be-x-old.wikipedia.org
Кніга прысвечана аднаму з найменш вывучаных этапаў развіцця айчыннай архітэктуры — дойлідству Заходняй Беларусі, развіццё якога адбывалася асобна, з 1915 г., калі палова нашай краіны была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, да 1939 г., калі гэты край быў далучаны да СССР. Важнаю часткай заходнебеларускай архітэктуры было будаўніцтва храмаў розных веравызнанняў, што было абумоўлена і інтэнсіўным рэлігійным жыццём на тых тэрыторыях... Болей »
У новай кнізе вядомага гісторыка мастацтва, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як «параўнальнае мастацтвазнаўства». Зборнік будзе цікавы не толькі студэнтам і спэцыялістам у галіне культуры і мастацтва, але і шырокай публіцы. Болей »
Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску (Мінску). Перад намі або вынік дрымучае недасьведчанасьці айчынных "энцыкляпэдыстаў", або іхны рэвэранс ідэалягічным устаноўкам і прыхам... Болей »
Як «усесаюзны цэнтр» нішчыў беларускую нацыянальную культуру, якую кару, горшую за расстрэл, зазналі савецкія мастакі і што варта дараваць Купалу і іншым пісьменнікам — пра гэтае і многае іншае ў новай кнізе «Доля беларускае культуры пад Саветамі. 1920 — 1991 гг. », выдадзенай у серыі «Невядомая гісторыя» з ініцыятывы Анатоля Тараса. Аснову кнігі склала праца вядомага эмігранцкага гісторыка айчыннай культуры Уладзіміра Сядуры (Глыбіннаг... Болей »
«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі і праявамі патрыятызму, мусім прызнаць — Рэч Паспалітая таксама была дзяржаваю нашых продкаў. У такім разе ўсе прэтэнзіі мы прад’яўляем і д... Болей »
Гэты нумар пра ахову/разбурэньне архітэктурных помнікаў, зьнішчэньне гістарычных забудоў беларускіх гарадоў, якое ўлады тлумачыць клопатам пра простых грамадзян. Шэраг публікацый прысьвечаны фэномэну сьвяткаваньня "Дажынак" у аўтарытарнай Беларусі. Завяршаецца выпуск артыкуламі пра культурныя ляндшафты беларускіх мястэчак і нарадоў, дзе ў старажытную парку былі пабудаваныя замкі — Гальшанаў, Любчы, Крэва, Віцебску, Гародні, Наваградка і... Болей »
У гэтым нумары-дадатку публікуюцца пераважна артыкулы-рэцэнзіі, сярод аўтараў якіх рэдактар часопіса "ARCHE" Валер Булгакаў, кампазітарка і музычны крытык Юлія Андрэева, палітолаг Уладзімер Роўда, польскі публіцыст, сталы аўтар часопіса "Kultura" Анджэй Карашэўскі, гісторык Алег Гардзіенка. Болей »
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні, Рэфэратныя працы, Нарысы, Успаміны, Дакумэнты, Зацемкі, Бібліяграфія, Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы, Кнігапіс. За час існаваньня „За... Болей »
ЗНОЎ ВІТАЕМ ЦЯБЕ, ДАРАГІ ЧЫТАЧ! На сяньня мы маем тры штагадовікі краязнаўчага альмаху “Малое Палесьсе” (2003, 2004 і 2009гг). Мы – гэта Харугва Скаўтаў Малога Палесься, што на Крупшчыне. Як і раней, сфэра нашага зацікаўленьня – рэгіён Малога Палесься, у які акрамя Крупскага раёну ўваходзяць землі, што ляжаць паміж рэкамі Бярэзіна і Друць – Барысаўскі, Лепельскі, Чашніцкі, Талачынскі, Круглянскі, Бялыныцкі і Бярэзінскі раёны (іншымі сло... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »