Будовіч Таццяна

Таццяна Будовіч нарадзілася ў Мінску ў 1977 годзе пад сузор’ем Казярога. Чым толькі не захаплялася ў дзяцінстве: плаваннем, акрабатыкай, выяўленчым мастацтвам… Як прыйшла да яе Паэзія? Усё пачалося з думкі: я стану паэтам (чыёй яна была?) І было гэта ўсведамленне настолькі безапеляцыйным, што яна магла не згадваць пра яго некаторы час альбо нават забыць, але ніколькі не сумнявалася, што ўсё сапраўды так і будзе. Тады ж, ва ўзросце 7-мі гадоў, і напісала свой першы верш, які быў прысвечаны роднаму гораду Мінску. Канешне, тое было дзяцінствам (у мастацкім разуменні), але і Пачаткам Шляху. Скончыла школу № 154 у 1994 годзе амаль з выдатным атэстатам і ўпэўненасцю ў тым, што з лёсам паэта непарыўна звязана невычэрпнае, невыкараняльнае пачуццё душэўнай адзіноты. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці фінансы і крэдыт. Першая публікацыя з’явілася ў 1995 г. у часопісе “Першацвет”, а ў 2002 г. выйшла першая кніга паэзіі “Дуэль паглядаў”. На працягу гэтага часу друкавалася амаль ва ўсіх рэспубліканскіх выданнях. У 2005 г. завочна скончыла гістфак БДУ. Захапленні яе за гэты час сталі больш дарослымі: гэта парашутны спорт і альпінізм. Мае 3-ці разрад у гэтых відах спорту. Яны і далі ёй ўсведамленне яе жыццёвага крэда: толькі ўверх! Супрацоўніца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

 

Будовіч Таццяна :: Выданьні

Будовіч Таццяна, Дуэль паглядаў

Дуэль паглядаў

Вершы

Будовіч Таццяна

Вершы Таццяны Будовіч паэтычныя і філасафічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур’ёзнага перажывання і разумення сутнасці жыцця. Болей »


Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »


Бярозка, № 5/2011

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 5/2011

Глеб і Алег пазнаёміліся ў гуртку «Польская мова». Сярод пераважна ціхмяных вучняў яны, бясспрэчна, вылучаліся: за іх партай заўсёды штосьці актыўна абмяркоўвалася. Часта гэтае абмеркаванне пераходзіла ў спрэчку... Гулялі мы тады ў «Адгадайку», ці, як вучні хутка перайначылі, у «Мозга-ламайку» (каб новыя польскія словы запаміналіся лепш, іх пераклад я давала не адразу: спачатку называла часціну мовы, да якой адносіцца гэтае слова, рабіл... Болей »


Дзеяслоў, 74

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

74

Упяклі, загналі. Як рыбу ў нерат – ні назад, ні ўперад. Працярэбішся праз дзень, кладзешся спаць – заўтра ўсё пераменіцца. З сонейкам – пазбаўленне. Разам з цемрай адыдзе і прымус. Воля. Але гэта табе толькі мроіцца. Зноў усё спачатку. Нібыта і не было абяцання надзеі. Згулялі з табой твае мары, мроі і летуценні. Падманулі, горка і няўцешна. Болей »


Дзеяслоў, 27

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

27

* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з п'есы * Астапенка Анатоль, Беларускі нацыяналізм: учора, сёньня, заўтра. Палемічны артыкул * Бахарэвіч Альгерд, Пасьля фейерверку... Болей »


Дзеяслоў, 22

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

22

* Абламейка Сяргей, З габрэямі ў Карлавых Варах. Ці бывае посьпех сарамлівы? * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Брусевіч Анатоль, За небакраем... * БУДОВІЧ Таццяна, Мае залатыя крозы * Быкаў Васіль, Неяк трэба трымацца. Лісты Васіля Быкава да сястры Валянціны Уладзіміраўны * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і надзеяй. Абрыс пройдзенага шляху ў сьвятле адной мары * Дубавец Сергей, Інтрыга С... Болей »


Маладосць, 03(700) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

03(700) 2012

АРЦЁМАЎ Аляксей, Пачынаецца радасць, а з ёю вясна… Вершы БУДОВІЧ Таццяна, Шчаслівая тут і цяпер. Вершы БЫЛЬ Віталь, Кантракт. Апавяданні Дзянісава Святлана, Жаночыя апавяданні Дзянісава Святлана, Чатыры кубачкі гарбаты ДУЧЫЦ Людміла, Аздобы — даспадобы КАНДРАТАЎ Мікола, Народжаныя пад знакам рыб Качаткова Паліна, Сны і ўспаміны — усё, што ў мяне ёсць. Абразкі КАШАРА Аляксандр, Звужэнне будучыні ... Болей »


Маладосць, 12 (685) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

12 (685) 2010

Ну, калі, скажам, і не завеі, дык дыханне першага сёлетняга снегу адчулася на самым прыканцы лістапада на Берасцейшчыне, куды мы — дырэктар нашай рэдакцыйна-выдавецкай установы Алесь Карлюкевіч, ягоны першы намеснік Алесь Бадак, супрацоўніца штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» Ірына Тулупава і я прыехалі на «Лунінскую восень-2010», дзе за лепшыя кніжкі года выбітным пісьменнікам Берасцейскага краю ўручаліся літаратурныя прэміі аблвыка... Болей »


Маладосць, 08(645)2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

08(645)2007

* КАЛЯНДАР «Маладосці». Жнівень * АНІШЧАНКА Мікалай, Дабрачыннасці запатрабуе жыццё * БАРАВІКОВА Р., Незаўважаны «бум» * БУДОВІЧ Таццяна, «Я ж в яе влюбіўся...». Серыял. Марычка. * ГОМАН Зоська, Папытай у кнігарні * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ЗАПРУДСКІ Ігар, Чытайце Брыля, чытайце Панчанку! * ЗУБКОЎСКІ Браніслаў, У вянку квяцістым Пухавіччыны * КАВАЛЕЎСКІ Арцём, Аддаленасць і аддан... Болей »