- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён не ведаў, як жыць без яе. Як увогуле жыць з усведамленнем, што ён вінаваты ў яе смерці альбо (яшчэ горш) нечалавечых пакутах. Ён нават не можа прыпаўзці на яе магілу і памерці там, паклаўшы галаву акурат над тым месцам, дзе мусіла б быць яе галава… Кожную ноч ён размаўляе з ёю. Для яго даўно ўжо знікла мяжа між явай і сном, рэчаіснасцю і фантазіяй. Часам ён ясна адчувае: яна – побач, стаіць і назірае за ім, злёгку ўсміхаючыся сваім думкам… Здараецца, яна робіць тое, чаго ніколі ў жыцці не рабіла: нечакана мяккімі пальцамі, ледзь кранаючыся, праводзіць зверху ўніз па яго руцэ, а потым пяшчотна бярэ яго далонь у сваю. І тады ён некалькі дзён запар адчувае цяпло яе дотыку. (фрагмент)