Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Нью-Йорку, грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША. Заснаваны 16.12.1951 г., зарэгістраваны 13.8.1953 г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. Нью-Йорк з абсягам дзейнасці на ўсю тэрыторыю ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955), Канадзе (Таронта, з 1967). Друкаваны орган – навуковы штогоднік «Запісы». У 1954-1963 гг. выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 1953 – 1969-м – інфармацыйны часопіс «Абежнік». Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Йорку. У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982-га В. Кіпель. З канца 1980-х гг. інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі.

Адам Мальдзіс

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва :: Publications
У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША. »»»
Вітаўт Кіпель адзін з найстарэйшых беларускіх дзеячаў у ЗША і дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Паводле яго, мэта нядаўніх паправак у Крымінальны кодэкс Беларусі – запужаць людзей перад удзелам у палітычным працэсе перад выбарамі. Ён лічыць, што нягледзячы на шырокія фармулёўкі, як напрыклад “грубае парушэньне грамадзкага парадку”, якія дазволяць задушыць любую апазыцыю, закон будзе прымяняцца выбарачна, пераважна да актывістаў апазыцыі і [...] »»»
У другі выпуск "Збору твораў" Міколы Равенскага ўвайшлі літургічныя творы, выяўленыя на сённяшні дзень — "Літургія", "Паніхіда", асобныя малітвы, харавы канцэрт "Малое славаслоуе" ("Слава в вышних Богу"), а таксама пазалітургічныя творы рэлігійнага зместу. »»»
In the Field of Christ: The 50th Anniversary of Priesthood 1928-1978 Recollections Martas Anton Archbishop Apanas (Anton Martas, born 1928 in the Navahrudak district – died in 1983 in Buenos Aeries) was a senior priest with the Belarusian Autocephalous Orthodox Church. His biography is closely linked to Belarusian history and intertwined with developments and people. In the book, the archbishop describes his lot: "I was fated to go through impor[...] »»»
„Патрыёты «крыўскай» дзяржавы” — гэтак нібыта гіранічна назваў Сямён Вальфсон свой артыкул у зборніку „Супроць контррэволюцыйнага беларускага нацыянал-дэмократызму” (Менск, 1931), ня ўяўляючы нават, наколькі ён блізкі да праўды. Зборнічак, што, як адзначалася ў прадмове, „мае на мэце ўзброіць першачарговымі сродкамі змаганьня”, пакліканы „ворага дабіваць да канца”, пералічваў тых "ворагаў" — Аляксандра Цьвікевіча, Язэпа Лёсіка, Сьцяпана Некрашэвіча, Паўла [...] »»»
This is a short novel about a journey that began in Baranavichy in 1944 and took the characters to Germany, across the English Channel to Scotland, central England, then back to Belgium. After years of traveling together the characters split and took different roads. The twelve Belarusian guys who grew up without parents agreed to stick together. The idea of independent Belarus was their guiding star that kept them united and gave them energy. The book i[...] »»»
Мне ў жыцьці пайшло так, што давялося ранавата пачаць вывучаць чужыя мовы. Першаю зь іх стала расейская: камуністы выслалі нашую сям'ю зь Беларусі ў Расею. Пазьней ваенная завіруха прывяла у Нямеччыну, дзе мусіу вывучыць нямецкую. Вышэйшую асьвету здабываў у Бэльгіі - у мове францускай, а жыцьцё й працоўная дзейнасьць праходзілі ў апгельскамоўным асяродзьдзі. »»»
Belarusian Emigrants' Memoirs Lyavon Yurevich Memoirs are evidence of rich and strong cultural ties among generations. Émigré writers' memoirs enrich and diversify the Belarusian legacy. Regretfully, most capable and talented people went into exile for political reasons during the last century. There was no room for them in Belarus. Their memoirs are of great importance and value not only because the authors share their experiences, but also because [...] »»»
Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865-1898) й Вольгі (1869-1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот[...] »»»
Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла[...] »»»
First   Previous   [1-4]   Next   Last