- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зь першых дзён жыцьця ў Канадзе стала сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, была сярод ягоных фундатараў. Шмат гадоў узначальвала Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, выдавала ягоны друкаваны орган «Камунікаты». У 1965—1975 узначальвала Задзіночаньне беларускіх жанчын Канады, была сакратаром-скарбнікам Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Канадзе, сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Ад 1978 сяброўка Рады БНР. Разам з мужам у 1988 годзе ў Мідлэндзе на плошчы Мучанікаў усталявалі Памятны крыж тысячагодзьдзя хрысьціянства ў Беларусі. З 1997 — сябра Прэзыдыюму Рады БНР.