Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны.

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

(arlou.org)

 

Арлоў Уладзімер :: Publications

Зрабаваны народ

Зрабаваны народ

размовы з беларускімі інтэлектуаламі

The Looted Nation is a compilation of interviews with Belarusian intellectuals who in their answers to questions posed by two Polish journalists Malgorzata Nocun and Andrzej Brzeziecki tried to explain the phenomenon “Belarus.” The book originally published in Polish made certain waves because the intellectuals’ reasoning helped Polish readers better understand the neighboring nation, which Poles used to see through the prism of stereot... More »»


Невядомая Беларусь

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы. У 2005 г. кніга была перакладзена і выдадзена ў Расеі і Чэхіі. У Беларусі выдаецца ўпершыню. More »


Arłou Uładzimier, Requiem dla piły motorowej

Requiem dla piły motorowej

Arłou Uładzimier

Requiem for a Chainsaw Arlou Uladzimir Uladzimir Arlou is a famous writer in Belarus and outside the country. His collections of stories and essays are part of Belarus' literary heritage. The author engages in self-examination and reflects on his experiences. Most people who know the author associate him with his native city of Polatsk in the first place. He deserves it because no one else has ever managed to express feelings f... More »»


Арлоў Уладзімер, Ля Дзікага Поля

Ля Дзікага Поля

Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ

Арлоў Уладзімер

Мінулае начы ў табары зноў бачылі Белагаловую. Яна прыходзіла ўжо трэці раз i забрала трэцяе жыццё. Пярэпалах сярод нямецкіх наймітаў, прысланых маркграфам магдэбургскім, узняўся раніцою, калі недалічыліся рыцара Зігфрыда фон Бока. Ягоны намёт стаіць побач з абозам караля i вялікага князя, значыцца, Белагаловая прайшла зусім побач. Першым i другім яе абраннікамі былі вугорцы. Тыя браты-блізняты, што не пахавалі Белагаловую разам з астат... More »


Арлоў Уладзімер, Адкуль наш род

Адкуль наш род

Арлоў Уладзімер

Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям’і Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Днямі пабачыла сьвет пятае выданне – гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знак... More »


Арлоў Уладзімер, Ордэн Белай Мышы

Ордэн Белай Мышы

Апавяданні, эсэ

Арлоў Уладзімер

Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсьць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт. Усё выдатна, бо няма рухавіка, які рухае гісторыяй – спаборніцтва. Спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасьцяў. Аднак у плын рутыннага жыцьця, як яблык раздору, аўтар дадае рэч, якая таксама адна – Ордэн Белай Мышы, які вядома можа належыць толькі аднаму кавалеру. Дух змаганьня прымушае перажыць і пераасэнсаваць сэнс звычайнага, штодзённага жыць... More »


Арлоў Уладзімер, Паром празь Ля-Манш

Паром празь Ля-Манш

Вершы

Арлоў Уладзімер

Аўдыёкнігу склалі вэрлібры са зборніка “Паром празь Ля-Манш”, а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. За кнігу “Паром празь Ля-Манш” Уладзімер Арлоў у ліку дзевяці аўтараў з розных краінаў намінаваны на прэмію “Эўрапейскі паэт Свабоды”, прысуджэньне якой адбудзецца ў 2010 годзе ў Гданьску. Чытае аўтар. Агульны час 02:26:44. © Уладзімір Арлоў, 2008; (р) БелТонМедыя, 2008. More »


Арлоў Уладзімер, Паўстанцы

Паўстанцы

Гістарычныя эсэ

Арлоў Уладзімер

Аўдыёкніга зьмяшчае гістарычныя эсэ з аўтарскай радыёпраграмы Ўладзімера Арлова “Галерэя Кліё” (1999—2002). Чытае аўтар. Зьмест: Тадэвуш Касьцюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Эмілія Плятэр, Міхал Валовіч, Ігнат Дамейка, Кастусь Каліноўскі, Міхал Андрыёлі, Ахіл Банольдзі, Зыгмунт Мінейка, Людвік Нарбут, Адам Пуслоўскі, Валер Урублеўскі, Ян Чэрскі, Макар Краўцоў More »


Арлоў Уладзімер, Сны імператара

Сны імператара

Гістарычная аповесць. Апавяданні

Арлоў Уладзімер

The Emperor's Dreams: Stories, Novellas, Essays Arlou Uladzimir The Emperor's Dreams: Stories, Novellas, Essays was printed by the Mastatskaya Litaratura publishing house in 2001. The author takes the reader back in history of our people because it is impossible to build the nation's future without the past. The collection features stories, novellas and essays created by Uladzimir Arlou in various time frames. He tells about his f... More »»


Арлоў Уладзімер, Таямнiцы полацкай гiсторыi

Таямнiцы полацкай гiсторыi

Арлоў Уладзімер

Цяжка распавядаць пра таямніцы асабліва калі Вы хаця б ускосна не маеце да іх дачыненьня. Такое сьцверджаньне зусім ня тычыцца палачаніна і шчырага патрыёта сваёй малой Радзімы Уладзімера Арлова. Вядомы беларускі аўтар Уладзімер Арлоў, гісторык па адукацыі, раскрывае нам даступнай мовай, поўнай трапных параўнаньняў празь якія прасочваецца ўся любоў да Полацка, пра розныя таронкі жыцьця найстарэйшага горада Беларусі і пра выбітных асоб... More »


First   Previous   [1-6]   Next   Last

Арлоў Уладзімер :: Others publications

Апошняя жанчына Казановы. Вершы (0)

22-03-2010, 21:12

Твор Уладзімера Арлова намінаваны да прэміі Залаты апостраф Карэктура зноў вычытваю карэктуру твайго цела тэкст штораз зьлёгку іначыцца зьдзіўляючы сьвежымі сэнсамі рухомай пунктуацыі (...) More »

Так захочацца. Вершы. (0)

30-08-2009, 12:52

ПОЛАЦАК    у даўкім віне восеньскага паветра іду па бруку сярод старых камяніц пад сьцягам адзіноты   ТАЛІНСКАЯ ГАЛУБКА   талінская галубка жыве на царкве Олевістэ зь якой у яснае (...) More »

Незалежнасьць - гэта... (0)

01-12-2008, 09:50

Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, (...) More »

Previous 1 Next