Зусім нядаўна ў Вільні пачаў сваю дзейнасьць «Беларускі дом»
2021-10-09 17:06
Зусім нядаўна ў Вільні па адрасе вул. Віленская 20 пачаў сваю дзейнасьць «Беларускі дом», дзе адбываюцца культурніцкія імпрэзы, працуе нядзельная школа беларускай мовы.
Таксама так сустракаюцца беларусы, якія здаўна жывуць у Вільні, і тыя, каго выехаць са сваёй радзімы прымусілі палітычныя рэпрэсіі. У пэрспэктыве тут узнікнне беларускі музей.
Адной з ініцыятарак «Беларускага дому» ў Вільні з’яўляецца Людвіка Кардзіс, якая здаўна змагалася за тое, каб беларуская грамада ў Літве атрымала такі будынак.
Размова - у далучаным гукавым файле.
размаўляў Яраслаў Іванюк