- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праграма з тымі, хто мысліць, і для тых, хто мысліць ды хоча змяніць сябе, а значыць, і свет. Павел Жук – выдавец незалежнае прэсы – апавядае пра тое, як гэта было ў 1990-ыя: хто стаяў ля вытокаў недзяржаўнага друку, чаму ды якім чынам знікала прэса, якая пачынала зарабляць на сябе, і чаму часам варта ісці да канца. Лукашэнкава адміністрацыя закрыла дзве газеты Паўла Жука – «Свабоду» і «Навіны». Менавіта ў іх з’явілася народная паэма «Лука Мудзішчаў – прэзідэнт», слынная прамова дэпутата Сяргея Антончыка і белыя старонкі, што сталіся сімваламі змагання за свабоду слова ў постсавецкай Беларусі.