- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі проста ноты, то ўсё тут зразумела: запісаны пэўным спосабам музычны твор, але зорныя ноты — гэта ўжо загадка, таямніца, урэшце, ёмкая і прыгожая паэтычная метафара. Не сказаць, што Анатолю Кудласевічу падуладны мелодыі Сусвету, аднак бездакорны слых, скіраваны да зорак, у яго ёсць, і тыя далёкія нябесныя мелодыі, праходзячы праз яго сэрца, зліваюцца з шалёнымі рытмамі сучаснага жыцця. Напэўна, гэта таму, што чалавек увогуле істота больш касмічная, чым зямная. Космас чалавек носіць у сабе, а “Зорныя ноты” — мікракосмас чалавечай душы, на шляхах пошуку і эксперыменту, ад самай нізкай ноты да самай высокай, якую аўтар здолеў узяць у творчай неабсяжнасці часу. Цікавыя разважанні маладога паэта пра сваю кнігу, і найперш адметным, неардынарным пазнаннем свядомасці і быцця, адсутнасцю прапісных, банальных ісцін. (В. Гардзей - уступ)