Зміцер Сасноўскі: Айчыну і каханне раздзяліць немажліва
2021-07-10 20:02
Музыка, гісторык і папулярызатар сярэднявечнай музыкі Зміцер Сасноўскі выпусціў складанку беларускіх песень “Айчына і каханне”.
Пра ідэю праекту распавёў сам выканаўца:
– Вельмі шмат мы з сябрамі рэгулярна пад гітару спявалі ў родных мясцінах. Узнікла ідэя гэта запісаць. А тут трапіў ва Украіну, як кажуць, без рук, без ног. У тым сэнсе, што з чым быў, з тым і давялося збягаць з дому. У мяне ўзнікла ідэя, чаму не выкарыстаць гэты час на запіс гэтых патрыятычных спеваў.
Cкладанка песень ад Зміцера Сасноўскага даступная
на платформе You-tube.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Зміцера Сасноўскага