Зміцер Мурашка: Зафіксаваць гістарычныя сядзібы Беларусі хаця б у кнізе
2020-07-10 19:13
Выйшла чарговая кніга „Старажытныя сядзібы Гарадзеншчыны”.
Выданне базуецца на шматгадовых даследаваннях прафесара Анатоля Федарука.
Агульны стан гістарычных сядзібаў Беларусі акрэсліў архітэктар Зміцер Мурашка, які ствараў схемы для кнігі:
– Пакуль мы з вамі размаўляем, я ўпэўнены, што знішчаецца якая-небудзь сядзіба, альбо гарыць, альбо разбураецца, альбо, дзякуй Богу, рэканструіруецца. На жаль, вельмі шмат сядзібаў знішчаецца. Калі я працаваў над нарысамі, аналізаваў сітуацыю з сядзібамі, то быў вельмі моцна ўражаны, што за гэтыя лічы 20-ць год, амаль палова сядзібаў страчана. Амаль 100% паркавага складу дрэваў, прысадаў, проста былі выразаныя ці страчаныя праз натуральнае запусценне ці праз гаспадарчую дзейнасць, калі расчышчалі дарогі ці паркі.
Багата ілюстраванае выданне „Старажытныя сядзібы Гарадзеншчыны” ўжо даступнае ў кнігарнях.
Беларускае Радыё Рацыя