Зміцер Лукашук: трэба імкнуцца прытрымлівацца стандартаў журналістыкі
2021-07-22 16:05
Прытрымлівацца класічных стандартаў журналістыкі ў сённяшніх умовах няпроста, але варта.
Пра гэта ў нашым эфіры распавёў журналіст «Эўрарадыё» Зміцер Лукашук, які днямі змушана перабазаваўся зь Менску ў Варшаву: „Цяпер безумоўна гэта ўсё складаней, асабліва гледзячы на тое, якой рыторыкі прытрымліваюцца дзяржаўныя СМІ. Пачынаючы ад газеты адміністрацыі прэзідэнта, паводле якой я „гнусна праслаўлены Лукашук”- такімі эпітэтамі кідаюцца, ці той самы Азаронак са сваёй шыбеніцай у кадры, і гэтак далей. Як па мне, дык на тле ўсяго гэтага трэба яшчэ больш імкнуцца прытрымлівацца стандартаў нармальнай журналістыкі, спрабаваць даваць выказацца ўсім.”
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле.
Трэба не выдаваць сваіх эмоцыяў, а проста прафесійна выконваць сваю працу», – мяркуе Зьміцер Лукашук.
Беларускае Радыё Рацыя