Зміцер Дзядзенка: быць гаспадаром на сваёй зямлі — такая мая ідэя і мара
2026-01-11 18:01
Краязнаўца, пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца і адзін з аўтараў Kamunikat.org — Зміцер Дзядзенка — у эфіры Еўрарадыё!
Прыціснуць грамадства заўсёды можна. Можна прайсціся асфальтаўкладчыкам і вынішчыць усё, што ўладам падаецца небяспечным і падазроным. Напрыклад, цікаўнасць да свайго — сваёй нацыянальнай літаратуры, мовы, гісторыі, традыцый. Але гэта не азначае, што такая цікаўнасць будзе вынішчаная канчаткова і назаўжды. Пройдзе час, узнікнуць спрыяльныя ўмовы — і ўсё гэта вяртаецца. Вернецца і гэтым разам, перакананы
Зміцер Дзядзенка.
Пра тое, ці дае літаратура адказы на пытанні пра ідэнтычнасць, як захаваць веру ў лепшае падчас цёмных часоў і навошта нам заставацца вернымі сваёй Айчыне, "Еўрарадыё" разважае са Змітром Дзядзенкам у праграме «Ідэя Х».