Златкоўская: салідарнасць і свабода — гэтая ідэя аб’ядноўвае сёння беларусаў
2023-04-20 13:00
У эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка, медыяактывістка Ганна Златкоўская.
Мы ўжо наеліся дыктатарскага рэжыма, аўтарытарных практык і ідэалогій, калі нехта адзін расказвае ўсім астатнім, як правільна жыць, думаць і дзейнічаць, а як — няправільна. Хочацца прыгожага і здаровага хаоса, які нараджае свабода і ў якім нараджаецца нешта добрае, правільнае і патрэбнае людзям, перакананая Ганна Златкоўская.
Пра тое, як нам спасцігнуць “духоўны дзэн” спалучэння ўпэўненасці ў сабе і хаатычнасці, прагу свабоды і вяртання радзімы, а таксама пра нацыянальныя каштоўнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Златкоўскай.