Зімовую гісторыю пра цуды пераклалі з французскай
2025-12-20 11:34
У выдавецтве «Папуры» выйшла калядная дзіцячая кніга Сібілы Дэлакруа «Снежны сон». Пераклад з французскай здзейсніла Кацярына Маціеўская.
«Снежны сон» — гэта ілюстраваная зімовая гісторыя для дзяцей ад 3 гадоў пра цуды, якія здараюцца, калі ў іх верыш.
«Напярэдадні Калядаў маленькая Люсі і яе брат Уліс сумуюць: за акном — ніводнага снежнага воблака. „Калі няма снегу, Каляды зусім не чароўныя“, — уздыхае дзяўчынка.
Усё змяняецца, калі дзеці атрымліваюць пасылку з Ісландыі. Унутры — снежны шар-цацка. Перад сном Люсі доўга разглядае яго і круціць у руках. А ноччу здараецца цуд: проста ў пакоі пачынаюць кружыцца сапраўдныя сняжынкі!»
Загалоўнае фота «Тэхналогія»