- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Журналістку тэлеканала "Белсат" Кацярыну Андрэеву вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).Абвінавачанне было выстаўленае ёй сёння, 20 лістапада, паведамляе "Белсат".
Мерай стрымання дзяўчыне прызначылі арышта на два месяцы — гэта значыць, да 20 студзеня 2021 года.
Паведамляецца, што Андрэева не прызнае сваю віну і цалкам адмаўляецца ад дачы паказанняў. Сёння яе мусяць перавесці ў СІЗА Жодзіна.
Зранку 20 лістапада па месцы прапіскі Кацярыны, у яе сваякоў, адбыўся ператрус, аднак там нічога не знайшлі і не канфіскавалі. У пратаколе пазначана, што "прыладаў і сродкаў здзяйснення злачынства, прадметаў і дакументаў, якія маюць дачыненне да крымінальнай справы, не выяўлена".