Журналістка Валянціна Лаеўская даследуе трагічнае мінулае пасляваеннай Беласточчыны
2024-02-10 22:22
На самым пачатку, калі я пачала займацца гэтай тэмай, не ўсе людзі хацелі пра гэта гаварыць, кажа Валянціна Лаеўская.
З таго часу, калі атрад польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальнда Райса «Бурага» спаліў беларускія вёскі і забіў фурманоў на Падляшшы, прайшло ўжо 78 гадоў. Журналістка Валянціна Лаеўская з Беластока ўжо даўно займаецца гэтай тэмай: шукае сем’і ахвяраў, запісвае ўспаміны, рыхтуе радыёперадачы. Яна актыўна ўключылася ў грамадскую ініцыятыву «Наша памяць», дзякуючы якой на праваслаўных могілках у вёсцы Малешы быў пастаўлены помнік адной з ахвяраў, святой Марыі Пятручук.
На самым пачатку, калі я пачала займацца гэтай тэмай, не ўсе людзі хацелі пра гэта гаварыць, кажа Валянціна Лаеўская. З ёй размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл