Жонка палітвязьня Андрэя Скурко пра ператрус і хваробу мужа за кратамі: «Мы яшчэ не перамаглі, але і не прайгралі»
2021-07-31 22:59
Паўліна Скурко раскаала Свабодзе пра ператрус у іхным доме, арышт мужа Андрэя, ягоную хваробу падчас зьняволеньня, рэакцыю на гэта сына Тамаша, дапамогу ад знаёмых і незнаёмых людзей.
8 ліпеня сілавікі затрымалі нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько, Андрэя Скурко і галоўную бухгальтарку Вольгу Раковіч. Пасьля допыту ў Сьледчым камітэце іх як падазраваных паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці рыхтаваньне дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак) зьмясьцілі на 10 дзён у ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Пазьней Вольгу Раковіч і Андрэя Скурко выпусьцілі з падпіскай аб яўцы.
Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко перавялі ў СІЗА № 1 Менску.
29 ліпеня «Нашай Ніве» стала вядома, што ў зьняволенага кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко ў СІЗА дыягнаставалі пнэўманію. Да таго ён правёў у ЦІП на Акрэсьціна 13 дзён без дыябэтнай дыеты і перадачаў.
Справа «Нашай Нівы»
Чатырох «нашаніўцаў» затрымалі сёлета 8 ліпеня: галоўнага рэдактара сайту «Наша Ніва» Ягора Марціновіча, галоўную бухгальтарку «Нашай Нівы» Вольгу Раковіч, рэдактара часопіса «Наша гісторыя», дзіцячых часопісаў «Асьцярожна, дзеці!» і «Дуду» Андрэя Дынько і кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко.
Марціновіча пры затрыманьні білі па галаве. Яму выклікалі «хуткую».
«Нашаніўцаў» затрымлівалі спачатку ў межах крымінальнай справы аб «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК Беларусі).
Паўторна іх затрымалі за тое, што камунальныя паслугі ў памяшканьні рэдакцыі яны плацілі паводле тарыфаў для фізычных асобаў, а трэба было як для юрыдычных. Пазыка склала 3500 рублёў. Марціновічу і Скурко выставілі абвінавачаньне ў нанясеньні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня (ч. 2 арт. 216 КК). Ім пагражае «хімія» або калёнія тэрмінам да 5 гадоў.
Раковіч і Дынько выпусьцілі цягам двух тыдняў пасьля затрыманьня. Пад вартай застаюцца Марціновіч і Скурко.
Скурко хварэе на інсуліназалежны дыябэт. Да таго ж за кратамі ў яго дыягнаставалі пнэўманію.
Доступ да сайту «Нашай Нівы» зьнік 8 ліпеня, 29 ліпеня сайт nashaniva.com аднавіў працу. Рэдакцыя цяпер працуе з-за мяжы.