be
pdf

Жаўнеры БНР

Латышонак Алег

Мне, як будучаму беларускаму гісторыку, вельмі пашанцавала. Латышонкі любілі гісторыю і шанавалі традыцыю, прытым гэта была традыцыя нацыянальная, а не народная. Сьпяваць ніхто з Латышонкаў не сьпяваў; нават шкада, бо бацьку не атрымоўвалася прасьпяваць парадачна хоць бы толькі "Мы выйдзем шчыльнымі радамі...". Хаця бацька ўсё расказваў мне пра вялікую гісторыю Беларусі, я яму ня верыў. Я прачытаў мноства кніжак, але ў ніводнай нічога падобнага немагчыма было знайсьці. Кніжкі, вядома, былі камуністычныя, і ўся гісторыя Беларусі зь іх была выдаленая, таму можна мяне лічыць ахвярай прапаганды. Дадайце да гэтага ўласьцівую маладосьці ўзбунтаванасьць супраць бацькавага аўтарытэту, дык няма дзіва, што калі бацька пачынаў нейкую размову пра нашуто слаўную мінуўшчыну, я іранічна яму падтакваў і пачынаў зьдзекліва чытаць з памяці: "Мой родны кут, як ты мне мілы...".

Беларускія аўтары: Латышонак Алег
Выдаўцы і выдавецтвы: Białoruskie Towarzystwo Historyczne. Інстытут беларусістыкі Вільня
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Пашкевіч Алесь
  • Выдавец: Białoruskie Towarzystwo Historyczne. Інстытут беларусістыкі Вільня
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларускае Гістарычнае Таварыства Беласток. Інстытут беларусістыкі Вільня
  • Памеры: 366с., іл., 25см
  • ISBN: 978-83-604656-05-7
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Грамадзтва
  • Copyright: © 2009 by Беларускае Гістарычнае Таварыства Беласток, Інстытут беларусістыкі Вільня
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1918
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org