Жаночы твар пратэстаў — як ён змяніўся за год няспынных рэпрэсій?
2021-08-24 22:24
У “візітнай карткі” беларускіх пратэстаў — “Жаночых маршаў” — ёсць свая “хросная маці”. Фактычна іх арганізатаркай была Анастасія Касцюгова.
Дачка вядомай паліталагіні, заснавальніцы аналітычнага партала “Наше мнение” і палітзняволенай Валерыі Касцюговай. Ці стаў “жаночы твар пратэстаў” вынікам прымянення паліттэхналогій? Ці атрымалася ў рэжыму запалохаць беларускіх жанчын рэпрэсіямі? Затрыманне Валерыі Касцюговай — колькі ў ім помсты за яе пазіцыю і колькі за зробленае дачкой?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае менеджар стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Анастасія Касцюгова.