- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ранічкай у нядзелю, калі яшчэ мала хто, прачнуўшыся, паказваецца ў двары нашага дома і пад вокнамі гуляе адно мятла сліваносага дворніка Варакі, за недалёкім часам гвардыі падпалкоўніка, будзіць настырна-дзяркатым шорганнем па асфальце, з пад’езда выходзіць Афган — чорны, з падсіненым бляскам, нібы экватарыяльная ноч, з нябеснай зорачкаю на лбе, чацвераногі жыхар першага, для пенсіянераў, паверха. Іншыя сабакі, розныя там балонкі ды спаніэлькі, аб’явяцца тут пазней, будуць вылятаць з пад’ездаў, быццам мячыкі, з незразумелай уранні злоснай брахлівасцю і сыта-здаволеным віскатам, кідацца, як ад смерці, у кусты, газоны, кветкі, і Варака ўскіпіць гневам да іх, мятлой замахнецца на каторага брахунчыка, шаргане пылам-смеццем пад хвост. Калі ж з пад’езда выходзіць Афган, ён кідае шоргаць мятлою, стаіць задумлівы, трымаючы дворніцкую зброю перад сабою, доўга глядзіць на сабаку, і твар яго робіцца бязвольны, у вачах пачынае блішчаць спагада ці нават пакута, што жывуць-варушацца, як сам кажа, пад вострай гарлавой косткаю. (фрагмент)