- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Штотыднёвая газета “Згода” выходзіла з ліпеня 1992 года па сакавік 2006 года. З’яўлялася адным з першых незалежных грамадска-палітычных выданняў у Беларусі з накладам ад 5да 40 тыс. асобнікаў у моманты грамадскай актыўнасці. Заснавальнік і галоўны рэдактар Аляксей Кароль. Пасля першых прэзідэнцкіх выбараў у 1994 годзе і ўсталяваннем ў краіне аўтарытарнага рэжыму, рэдакцыя газеты знаходзілася пад пастаянным эканамічным і палітычным ціскам з боку ўладаў. Неаднаразова падвяргалася вобшукам, штрафам, затрыманням і арыштам журналістаў. Газета “Згода” была зачынена рашэннем Вышэйшага эканамічнага суда 17 сакавіка 2006 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Пераемніцай штотыднёвіка “Згоды” з’яўляецца газета “Новы час”.