- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Змест дзесятага тома Збору твораў Івана Мележа складае эпісталярная спадчына пісьменніка, а таксама паказальнікі адрасатаў, твораў і творчых задум, імёнаў, летапіс жыцця і творчасці. Іван Мележ ва ўяўленні шматлікіх прыхільнікаў яго таленту — гэта перш за ўсё выдатны раманіст, аўтар «Палескай хронікі» і «Мінскага напрамку». Аднак буйная пісьменніцкая індывідуальнасць заўсёды вызначаецца шырынёй творчых інтарэсаў. І сапраўды, Іван Мележ, прызнаны мастак-раманіст, з поспехам выступаў у жанры малой прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі. Але існуе яшчэ адна галіна пісьменніцкай дзейнасці, якая звычайна мала вядома шырокаму чытачу, яшчэ адзін літаратурны жанр — эпісталярны.