Збор сродкаў на серыю дакфільмаў пра Алеся Адамовіча
2024-11-22 20:51
Ініцыятыўная группа “Прыпынак Адамовіча” запусціла збор сродкаў на стварэнне серыі дакументальных фільмаў пра Алеся Адамовіча, да 100-годдзя пісьменіка. Першы фільм мяркуецца прысвяціць антыядзернай пазіцыі пісьменніка.
Ініцыятыва сабрала і працягвае збіраць архіўныя фота, відэа з тых часоў. Напрыклад, звязалася з японскімі арганізацыямі і японскай актрысай Камакі Курыхара, каб запісаць каментары і ўспаміны пра візіт Алеся Адамовіча ў Японію. Таксама ўжо ёсць дамова з іншымі сведкамі той падзеі для запісу іх успамінаў, але некаторыя ў сталым узросце, і маюць праблемы са здароўем і ёсць рызыка не паспець гэтага зрабіць.
Апроч таго ў планах ініцыятывы таксама іншыя тэмы, якія падымаў Алесь Адамовіч: антываенная, тэма рэпрэсій і тэма прымірэння і пакаяння народаў.
Больш падрабязна даведацца пра планы ініцыятывы, пра тое, на што канкрэтна збіраюцца сродкі і ўласна зрабіць свой унёсак можна на краўдфандынгавай платформе
Zrzutka.pl.