be
Зацемак аб характары беларусаў

Зацемак аб характары беларусаў

Грынкевіч Станіслаў
фрагмент

Журналіст і кінакрытык Тарас Тарналіцкі чытае ўрывак з «Зацемак аб характары беларусаў» рэпрэсаванага доктара і публіцыста Станіслава Грынкевіча. Доктар Станіслаў Грынкевіч (старэйшы; 2.02.1902-25.07.1945) — беларускі грамадскі, рэлігійны і культурны дзеяч, лекар-псіханеўролаг, публіцыст, перакладчык, папулярызатар навукі. Асоба Грынкевіча - прыклад знакамітай рознабаковай адоранасці інтэлектуалаў Заходняй Беларусі, калі кожнаму свядомаму беларусу, акрамя пастаяннай працы, даводзілася быць і асветнікам, і выкладчыкам, тэатразнаўцам, празаікам, драматургам, арганізатарам і кіраўніком розных культурніцкіх праектаў. Вельмі вядомы як псіхіятр, Станіслаў Грынкевіч быў яшчэ і выдатным дзеячам нашай культуры, цікавым публіцыстам і мысляром. Яго брашура «Асвета» распавядала пра пазашкольныя формы беларускай асветнай працы: народны ўніверсітэт, курсы для дарослых, бібліятэкі, народны тэатр, хор і г.д. У 1936 г. яна была канфіскавана паліцыяй, а сам аўтар аштрафаваны і на два тыдні зняволены. Пераклаў з лацінскай мовы працу вядомага аскета і містыка Тамаша Кемпійскага «Следам за Хрыстом». Аўтар навукова-папулярных прац па медыцыне і гігіене, з лекцыямі ездзіў па заходнебеларускіх мястэчках і вёсках.


Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Будзьма Беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Словы мацней
  • Дата выхаду: 2021-02-01
  • Выдавец: Будзьма Беларусамі!
  • Памеры: 00:01:35
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2021 by Будзьма Беларусамі!
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае Тарас Тарналіцкі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org