Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую
2024-05-10 19:01
З’явілася інфармацыя пра затрыманне перакладчыцы Вольгі Калацкай і ператрус у ейнай кватэры. У Вольгі старая маці, якой больш за 90 гадоў і якую неабходна пастаянна даглядаць.
Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
24 красавіка 2021 году Вольгу Калацкую прызналі вінаватай і пакаралі 2 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за тое, што яна дала поўху супрацоўніку тэлеканалу СТБ.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева