Зарэцкая: мы павінны навучыцца казаць “Я — беларус!” з годнасцю
2020-11-16 17:40
16 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады і заснавальніца Школы дзелавой культуры і этыкету Аксана Зарэцкая.
Шмат гадоў беларусы жылі ў сваёй “унутранай Беларусі”. Пісалі музыку і спявалі песні, выконваць якія ім забаранялі ўлады, стварылі фільмы і карціны, якія не паказвалі ці здымалі з выстаў. Але беларусы працягвалі развіваць беларускую культуру, захоўвалі нацыянальныя каштоўнасці. І вось настаў час, калі беларусы вырашылі выйсці са сваёй “унутранай Беларусі” і гучна заявіць усім: “Я — беларус!”
Пра тое, чаму важна не адмаўляцца ад сваёй ідэнтычнасці і ганарыцца сваёй беларускасцю і чым пагражае прымусовае вяртанне беларусаў ва “ўнутраную Беларусь”, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Аксанай Зарэцкай.