- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Гетманчук нарадзіўся ў1957годзе ў вёсцы Шнакоцк, што ў Іванаўскім раёне на Брэсчыне. Ён эканаміст. Скончыў інстытут народнай гаспадаркі ў Мінску. Цяпер працуе намеснікам начальніка планава-эканамічнага аддзела завода сантэхнарыхтовак у Іванава. Вершы У. Гетманчука друкаваліся ў шэрагу рэспубліканскіх газет і часопісаў. "Зараніца" — першая кніжка маладога паэта. "Зараніца — першы паэтычны зборнік таленавітага маладога паэта з палескай глыбінкі, паэта з ”боскай міласцю" Уладзіміра Гетманчука. Яго змест складаюць пранізліва-задушэўныя вершы аб роднай зямлі, шчырых працавітых людзях, аб іх пачуццях і ўзаемаадносінах.