en
pdf

Запісы веку

Яновіч Сакрат

Як толькі перастаў я поўзаць малечаю па хаце i пачаў хадзіць, памятаю акно. Яно вабіла мяне святлом i таемнымі гукамі. Даставаўся я да яго з бядою, але неадступна. Ужо прадчуваў i нават разумеў, што свет не канчаецца ў сенях, i аднекуль заходзяць да нас людзі, цёткі з дарункамі цукеркаў. Мне вельмі хацелася ўбачыць — менавіта — адкуль яны i як; a яшчэ, якія ў ix хаты, бо чуў, што таксама маюць свае... Акно снілася. Тады я вылятаў цераз яго бабульчыным анёлам i зачаравана прынюхваўся месяцавай бондзе з пахамі велікоднага пірага. Зоркі, калі спрабоўваў лізнуць каторую, прынаджвалі смакам ландрынак. Не баяўся вышыні, не ведаючы, што такая ёсць. Прачнуўшыся, жальна плакаў. Пакуль прыйшла вясна i мацерка вывела мяне на сонца.

Belarusian Authors: Яновіч Сакрат
Publishing series: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга дваццаць шостая.
  • Publication Place: Беласток
  • Publication Date: 1999
  • Editor: Тычка Галіна
  • Publisher: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
  • Publishing/ Printing House: Offset-Print, Białystok
  • ISBN: 83-85918-18-3
  • Category: Belles-Lettres
  • Copyright © 1999 by Сакрат Яновіч
  • Book Collection: KAMUNIKAT, BTH, MiOKB, JAREK
  • Copy Numbers: B-810#M-5775,5776
  • Supplementary Data: Publikacja wydana przy pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Sztuki
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org