Замова кнігі Bloodlands да 05.06: усе прыбыткі на рэабілітацыйны цэнтр «Ланка»
2023-05-22 21:31
Bloodlands 20/22 гэта дыхтоўны фотаальбом з вершамі, створаны Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам. У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі.
Акрамя аўтарскіх твораў кніга змяшчае некалькі перакладаў украінскіх літаратараў (Іван Сэмесюк, Таня Радзівонава, Вячаслаў Лявіцкі, Лэсык Панасюк, Angie Siveria), яна выходзіць у выдавецтве «Скарына». 100 працэнтаў прыбытку пойдуць на рэабілітацыйны цэнтр «Ланка», створаны беларусамі ва Украіне.
Aўтары звяртаюць увагу, што ўсе фотаздымкі з Беларусі-2020 публікаваліся раней у адкрытых крыніцах. Папярэдняя замова кнігі па зніжаным кошце дасяжная толькі да 5-га чэрвеня. Кнігі можна будзе атрымаць па пошце ці забраць на адной з трох пацверджаных прэзентацый. Яны пройдуць у ліпені: Варшава (9-га ліпеня), Прага і Вільня. З-за цвёрдай вокладкі дастаўка кнігі каштуе вышэй сярэдняга, таму аўтары радыя асабістай сустрэчы на прэзентацыях.
Замовіць кнігуКаментуе аўтар, Алесь Плотка, — «У крызіс мастацтва мае быць функцыянальным, бо яго асноўная функцыя заглушаная. Нашая ўдзячнасць ініцыятыве, дзякуючы якой кошт за экзэмпляр цалкам ідзе на цэнтр «Ланка», становіцца данатам на гуманітарны праект. Удзячнасць таксама заходнім інтэлектуалам за парады: беларуска-украінскія дачыненні праходзяць вельмі цяжкі перыяд, але зацікаўленасць да пост-каланіальныях рэгіянальных студый існуе. Збіраючы гэты пазл мы імкнуліся вытрымаць баланс праўды і далікатнасці выказвання, быць максімальна карыснымі».
Спраўка:
Алесь Плотка – літаратар і музыка, вакаліст гуртоў Sož і Baisan&Yasinski, аўтар трох кніг паэзіі і кніг-перакладаў на беларускую Юрка Іздрыка, Івана Сэмесюка і Аляксандра Чарнухі.
Алесь Пілецкі – вядомы віцебскі фатограф і журналіст, публікаваўся ў буйных беларускіх медыях.
Станіслаў Крупаж (Stanislav Krupař) – чэскі вайсковы журналіст, вядомы па супрацы з Die Zeit, Stern, Der Spiegel, GEO, The New York Times, Time, NZZ, Reportér magazín і іншымі.
Рэабілітацыйны Цэнтр «Ланка» – грамадзянскі гуманітарны праект па аднаўленні псіхічнага і фізічнага здароўя, рэадаптацыі ды сацыялізацыі ва Украіне.