«Закінутая Беларусь»: самыя незвычайныя закінутыя аб’екты пад Менскам
2021-07-10 19:58
«Закінутая Беларусь» — гэта праект „Арт сядзібы” пра помнікі архітэктуры, якія чамусьці аказаліся нікому не патрэбныя. Гістарычныя сядзібы, замкі, докі часоў вайны і пахавальні…
Амаль усе яны знаходзяцца на балансе розных дзяржаўных і камерцыйных устаноў. Але іх стан усё адно вельмі сумны. Гэтым разам праект правядзе нас па самых незвычайных славутасцях, якія знаходзяцца недалёка да Менска.
У праграме – слаламны канал у Ждановічах, перакуленая агнявая кропка каля Заслаўя, млын у Шайках.