- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грэка-каталіцтва або ўніяцтва магло стаць нацыянальнаю рэлігіяй Беларусі. Але замест гэтага яно амаль знікла. Украінцы выратавалі яго для беларусаў. Пра гісторыю гэтай канфесіі і яе значэнне для Беларусі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». Гісторыя ўніяцтва ў Беларусі паказвае, што наш шматканфесійны край не заўсёды быў талерантны і цярпімы. Гэтак, канфлікт паміж уніятамі і праваслаўнымі, які скончыўся смерцю ўніяцкага святара Язафата Кунцэвіча, лёг у аснову драмы Уладзіміра Караткевіча «Званы Віцебску».