- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эталон гербу Пагоня стварыў мастак Яўген Кулік. Спачывае ён на Кальварыйскіх могілках у Менску. Кім ён быў? Што гэта за нязвыклае месца, дзе ён знайшоў вечны спачын? Кальварыйскія могілкі – самыя старыя ацалелыя клады Менску. Сёння гэта цэнтр гораду. І адно гэта выклікае пытанні. Напрыклад, чаму іх пашкадавалі камуністычныя перабудоўнікі сталіцы? Савецкі чалавек не пераймаўся гістарычным ці сакральным, асабліва калі гэта датычыла нерасейскай гісторыі да 1917 года. Прыклад – могілкі Росы ў Вільні, праз якія, быццам на злосць, праклалі дарогу. Доктара гістарычных навук Аляксандра Краўцэвіча такі падыход абурае.