- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Баранавічы сёння – другі паводле велічыні горад Берасцейскай вобласці, места з развітаю прамысловасцю і ўніверсітэтам. А яшчэ 150 гадоў таму тут была толькі маленькая вёсачка і шляхецкі фальварак. Што спрычынілася да хуткага развіцця Баранавічаў? Якую іншую назву мог атрымаць горад? Гісторыя Баранавічаў кароткая, але насычаная. Гэта рэдкі прыклад гораду, які развіўся ў выніку прамысловай рэвалюцыі ў Расейскай імперыі. Тут перакрыжаваліся дзве лініі чыгункі: Масква – Берасце і Вільня – Роўна. Гэта вызначыла важнае прамысловае і вайсковае значэнне Баранавічаў.