- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Існуе шмат гіпотэзаў наконт паходжання славянаў. Засталося толькі знайсці доказы, які пацвердзяць адну і абвергнуць іншыя. Менавіта дзеля гэтага ў Рэчыцкім раёне каля вёскі Гарошкаў вядуцца раскопкі Зарубінецкай археалагічнай культуры. Вёска Гарошкаў не толькі радзіма паэта Анатоля Сыса. Тут археолагі адкрылі цэлы комплекс помнікаў жалезнага веку – паселішчы і могільнікі некалькіх стагоддзяў як нашай эры, гэтак і да яе пачатку. Гарошкаўскае гарадзішча, якое ў свой час абараніў ад знішчэння паэт Сыс, – класічны помнік Зарубінецкай археалагічнай культуры.