- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На рубяжы XVIII–XIX ст., калі толькі што знікла Рэч Паспалітая і прыйшла Расея, у Менску па-ранейшаму культывавалася традыцыя мінулай дзяржавы. Талерантная напачатку палітыка імператара Аляксандра І не перашкаджала і нават спрыяла развіццю мясцовай культуры. Менск стаў значным цэнтрам адукацыі і культуры, які развіваўся ў кантэксце мясцовай польскай традыцыі. Але новыя еўрапейскія плыні і павевы патроху ажыўлялі цікавасць да традыцыйнай культуры беларускіх сялянаў, якія складалі абсалютную большасць жыхароў менскай ваколіцы, як і ўсяго краю. Гарадская культура паступова паварочвалася ў бок беларушчыны, засвойвала народныя матывы і сюжэты ў музыцы і літаратуры. Закладвалася культурная аснова беларускага нацыянальнага руху.