- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адметны еўрапейскі рэгіён, да якога належыць таксама Беларусь, фармаваўся цягам стагоддзяў як самая ўсходняя частка заходнееўрапейскай цывілізацыі. Складаўся з даўніх каралеўстваў – чэшскага, вугорскага, польскага – і Вялікага Княства Літоўскага. Цягам XVII–XVIII стст. быў паглынуты трыма вялікімі дзяржавамі – Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй. У XIX ст. паступова з народных глыбіняў вырасталі нацыянальныя рухі, якія пасля Першай сусветнай вайны стварылі ды абаранілі ўласныя нацыянальныя дзяржавы. Усе, акрамя Беларусі і Украіны.