- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нефармальную сталіцу Палесся ў XVIII ст. апанавалі езуіты. Праўда, не гэтак, як у Полацку, дзе займелі ва ўласнасць амаль увесь цэнтр, але ўзвялі такі манументальны комплекс з касцёлам і калегіумам, што ён апанаваў усю гарадскую прастору. Нават пасля страты касцёлу, разбуранага камуністамі пасля Другое сусветнае вайны, калегіум езуітаў займае асноўны пост каля галоўнае плошчы, надалей дамінуе над гістарычным цэнтрам і адыгрывае не апошнюю ролю ў культурніцкім жыцці гораду.