- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя. Ці шмат хто чуў пра замак у Глуску на Магілёўшчыне?! Між тым, гэта тыповы на свой час беларускі замак. Прыватны, але з уласным месцам у дзяржаўнай сістэме абароны ад самага страшнага ворага ў гісторыі Беларусі – Масковіі. З гэтага вынікае яшчэ адна тыповасць Глускага замку – ад яго амаль нічога не засталося.