be
epub

Зачараваны скарб

Снарская Іна
Аповесць з аповедаў

Сёння мне прыснілася баба Матрона. Яна засцілала стол белым ільняным настольнікам, а я была шчаслівая, як у дзяцінстве. Час не спяшаўся, мы пра нешта гаварылі, а мне думалася: як гэта цудоўна, што я такая дарослая, а бабуля яшчэ жывая... Нібыта сяджу ў нашай хаце за гасцявым сталом, абапершыся галавой на кулачкі, а час нібы запаволіўся і загусцеў, – размаўляю з бабуляй... Сёння нам было б пра што пагаварыць, ужо і сама бабуля, але так сябе ўспрымаць яшчэ не навучылася: здаецца, па-ранейшаму іду дарогамі маладосці, – што там за паваротам, якія дзівы дзівосныя?.. Часам я задаю сабе пытанне: чаму ў бабулінай хаце мне было так добра, так светла і радасна? Нібы рай апусціўся на зямлю з усімі тымі белымі настольнікамі, вышыванымі ручнікамі, спарышом у двары, каровай Малышкай, якая волка і цёпла дыхае на далонь лугавымі кветкамі... Ляціць гэта ўсё цяпер па сёмым небе, і толькі ў снах праступаюць няўлоўныя абрысы таго дзіцячага раю, чуюцца родныя галасы, інтанацыі, словы, якія да раніцы забываюцца, бо начная памяць кароткая, як узмах крылаў ластаўкі. Прачнешся – і застаецца толькі празрысты лёгкі ўспамін-адчуванне, і хоць плач, хоць крычы, ужо не ўтрымаеш, пройдзе рай, як вада скрозь пальцы... Памяць новага дня, вярні мне тыя словы, што гаварыла бабуля ў сне! На жаль, не паўторыць, самой сабе даводзіцца быць і пытаннем, і адказам, і дачкой, і маці, і бабуляй... (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Снарская Іна
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Міхась Булавацкі; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Снарская Іна, Зачараваны скарб. Аповесць з аповедаў; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (113) 2021; с. 141-159; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (114) 2021; с. 100-118
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org