- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман-успамін «Заблудныя» — гэта шэраг эсэ, якія аўтар стварыў на падставе апавяданняў сваіх бацькоў, блізкіх. Можна сказаць, гэта сямейныя паданні сям’і Амялішкаў, пераасэнсаваныя і запісаныя Міхасём Васільевічам. У іх раскрываюцца ўсе бакі чалавечага жыцця: праца і палітыка, каханне і злачынствы, вера людзей у Бога і светлую будучыню. У цэнтры аповеду — вёскі Бортнікі, Вольна, мястэчкі Сноў і Нясвіж.