- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку пад пантонную пераправу для танкаў цераз раку Одэр. Такая задача ўвогуле складаная: трэба вызначыць шырыню ракі, хуткасць плыні, глыбіню, зручныя падыходы для танкаў. A калі яшчэ рабіць гэта пад агнём ворага... (фрагмент)