- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь па-ранейшаму мае адзін з найбольш рэпрэсіўных медыяландшафтаў у Еўропе. Апошнія гады не прынеслі істотных паляпшэнняў сітуацыі са сродкамі масавай інфармацыі. Улады краіны, дзе з 1994 года не было свабодных выбараў, працягваюць утрымліваць жорсткі кантроль над СМІ ў якасці сродку захавання ўлады. Медыйны рынак краіны кантралюецца ўрадам Беларусі. Гэты жорсткі кантроль вядзе да больш прывілеяванага становішча на рынку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі і замінае развіццю незалежных грамадска-палітычных СМІ праз заканадаўчыя і адміністрацыйныя перашкоды. Дзяржаўныя СМІ атрымліваюць істотныя бюджэтныя датацыі, больш выгадныя ўмовы для распаўсюду і атрымання рэкламы. У той жа час незалежныя выданні сутыкаюцца з фактамі эканамічнай дыскрымінацыі і перашкодамі ў распаўсюдзе. Даследаванне, праведзенае для дадзенага аналітычнага дакладу ў Беларусі, сведчыць пра выразныя адрозненні паміж рэдакцыйнымі палітыкамі СМІ з рознай формай уласнасці — гэтыя адрозненні тычыцца як падбору тэм, якія яны асвятляюць, гэтак і падыходаў да асвятлення дадзеных тэм.