- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цёплая, ледзь улоўная смуга калыхалася паміж соснаў. Ласкавыя сонечныя промні нябачным веерам рассеяліся па зялёным імшаніку, па жоўтым пясочку на пагорку, ціхі вятрыска, гуляючы, злёгку пагойдваў вершаліны дрэваў. Пахла нагрэтаю за дзень ігліцаю, грыбамі, мляваю ліпеньскаю спякотаю, водарам спелых суніц – усім тым, чым можа вабіць родны лес-кармілец. Такая мілота цяпер у лесе, так хораша: цішыня, заедзі і блізка не відаць, прыемны водар сасонніку... Каб яшчэ не гэтая каза!.. (фрагмент)