З'явіўся бясплатны анлайн-курс па вывучэнні беларускай мовы
2021-08-14 13:27
З'явіўся бясплатны анлайн-курс па вывучэнні беларускай мовы. Грамадская кампанія "Годна" распачала моўнае шоу "Гоман". Яго вядоўцы — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.
Анлайн-курс уключае 12 заняткаў. У межах курса "сабранае самае важнае пра беларускую мову": карысны кантэнт, моўны гумар, цікавосткі пра Беларусь, выбарка найлепшага з беларускай культуры.
"Стваральнікі абяцаюць, што вы станеце вольна гаварыць па-беларуску, калі пройдзеце ўсе заняткі", — піша прэс-служба "Годна".
Першы выпуск прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі.