З Вялікаднем віншуе гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч
2023-04-07 13:27
З Вялікаднем віншуе біскуп гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч, адміністратар гарадзенскай рыма-каталіцкае дыяцэзіі.
З традыцыйным воклічам: „Хрыстос Уваскрос!” свята надзеі, любові і радасці, якой не спадзяваліся, вучні ягоныя – апосталы. А што дае гэта нам? Прамаўляе рыма-каталіцкі ўладыка:
– Гэты святочны час з’яўляецца для нас нагодай па новаму адкрыць з радасцю, што Бог у Езусе Хрысце сапраўды хоча быць для нас прыстанкам і моцай. Самай паспяховай дапамогай у кожнай жыццёвай справе, асабліва ў штодзённых клопатах і нягодах. Хрыстус адчыняючы нам брамы жыцця вечнага, прыносіць нам жаданы дар міру, якога свет даць не можа. Будзем напаўняць свае сэрцы гэтым Божым дарам.
У гэты святочны час, Каталіцкі Касцёл моліцца за здароўе папы Рымскага Францішка, які знаходзіцца ў шпіталі з рэспіраторным захворваннем.
Беларускае Радыё Рацыя