Юрысты раяць быць пільнымі заснавальнікам некамерцыйных установаў
2021-08-03 16:30
Такая тэза сярод іншых прагучала на сустрэчы пад назвай „Праверкі і ліквідацыя НКА”.
Кажа адзін з выступоўцаў, юрыст і палітолаг Юрый Чавусаў:
– Фонды і грамадскія аб’яднанні, для іх нядобраахвотная ліквідацыя магчымая толькі праз суд. Па ўстановах ёсць таксама іншыя варыянты, спрошчаны парадак ліквідацыі. Заснавальнік адказвае па абавязальніцтвах установы і гэта трэба памятаць на этапе вашай рэгістрацыі. Цяпер узнікае момант, калі гэта становіцца актуальным, бо арганізацыі ліквідуюцца і адпаведна ўзнікае пытанне пра тое, што іх сродкаў можа быць недастаткова для задавальнення патрабаванняў крэдытораў.
Паводле экспертаў, хваля праверак і ліквідацыяй закранула не менш за 95 некамерцыйных установаў.
Беларускае Радыё Рацыя