- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
Галоўныя героі прыгодніцкай аповесці «Лясная крэпасць» — настаўнік Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчыннай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на востраў, сталі рабінзонамі. Аўтар паказаў выпрабаванне чалавечых... Болей »
У кнігу вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага ўвайшлі тры п'есы: «Гефест — друг Праметэя», «Дзякуй, вялікі дзякуй!», «Скажы сваё імя, салдат». Першая з іх уводзіць чытача ў свет антычнай міфалогіі, другая напісана па матывах беларускіх народных казак і расказвае аб складанасці ўзаемаадносін... Болей »
Мікола Гіль (сапр. Гілевіч Мікалай), нарадзіўся 15.06.1936 г. у вёсцы Слабада Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Менскай студыі тэлебачання... Болей »
Вольга Іпатава нарадзілася 1 студзеня 1945 года ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Мінскай вобласці. Паэт, празаік. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1967 годзе, Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў 1978 годзе. Працавала настаўніцай у школе, таваразнаўцам у... Болей »
Гэта кніга прысвечана героіцы нашага часу, лепшым людзям рэспублікі. Пранікнёна і шчыра аўтар расказвае пра сваіх сучаснікаў, чыё жыццё, вернасць Радзіме, высокім ідэалам Камуністычнай партыі, дружбе, памяці старэйшых пакаленняў служыць добрым прыкладам.... Болей »
Аповесць прысвечана сельскім дзецям. У цэнтры твора цікаўная, дасціпная дзяўчынка Кася, якая вучыцца ў школе. што ўпершыню адкрылася ў яе роднай вёсцы пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі ў адзіную сацыялістычную дзяржаву. «Світанак» — працяг выдадзенай раней аповесці «Забароненая песня».... Болей »
Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць... Болей »
У кнігу ўвайшлі дзве аповесці — «Малюнак на снезе» і «Бывай, Грушаўка». У першай расказваецца аб юным партызанскім разведчыку Ціхане Баране, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. «Бывай, Грушаўка» — расказ дзяўчынкі аб тым, што давялося ёй і яе равеснікам убачыць і перажыць... Болей »
Кніга першая гістарычнага рамана «Каласы пад сярпом тваім» раскрывае перад чытачом маленства і юнацтва будучых герояў паўстання 1863—1864 гг., малюе іх душэўныя парывы і мары, свет іхняга кахання і сяброўства.... Болей »